Віншаванне ветэранаў

Напярэдадні Дня Перамогі прадстаўнікі ДУ» Клецкі ТЦСАН", Клецкай РА Беларускага Чырвонага Крыжа, ГА" Белая Русь", раённай ветэранскай арганізацыі наведалі дома ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Чычко Тамару Аляксандраўну, Цыгана Мікалая Раманавіча, Куца Анатоля Лук'яновіча. У знак павагі і бясконцай падзякі за мірнае неба перадалі ім прадуктовыя наборы ад ТАА» Еўрагандаль " і расійскай вайсковай часці 03522, падарункі ад грамадскіх арганізацый раёна. Прагучалі віншаванні з надыходзячым святам і пажаданні моцнага здароўя, дабра і дабрабыту.

  • BI

    BI

  • edb

    edb