Рэспубліканская акцыя " Бяспека-у кожны дом!»
З мэтай папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей, у рамках рэспубліканскай акцыі " Бяспека – у кожны дом!», у аддзяленні адбылася сустрэча з прадстаўніком МНС. Сустрэча пачалася з прафілактычнай гутаркі падчас якой быў абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў, якія тычацца бяспекі. Каб замацаваць атрыманыя веды, прысутныя трэніраваліся пісьменна выклікаць службу выратавання, выяўлялі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі з дапамогай тэматычных фатаграфій, паўтаралі правілы па бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення.