Дзень сям'і

12 мая 2023 года напярэдадні Міжнароднага дня сям'і ДУ «Клецкі ТЦСАН» сумесна ДУ «Музей гісторыі Клетчыны» правялі віртуальнае падарожжа «гістарычная спадчына Клетчыны» для шматдзетных сем'яў і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Падчас экскурсіі супрацоўнік музея распавёў пра гісторыю горада са старажытных часоў і да нашых дзён, пра археалагічныя знаходкі, прадметы этнаграфіі і краязнаўства. Удзельнікам мерапрыемства прадставілася магчымасць "віртуальна «перанесціся на некалькі дзесяцігоддзяў таму, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне»старыя назвы вуліц майго горада".