Ушанаванне шматдзетных маці
У нашай краіне шмат выдатных традыцый, і адна з самых прыемных – ушанаванне шматдзетных маці. Ордэн Маці-знак высокай павагі і шанавання ролі жанчыны ў беларускім грамадстве. Гадаваць пяць і больш дзяцей-гэта сапраўдны жаночы подзвіг, які здзяйсняецца штодня без выхадных і святаў. 19 ліпеня 2023 года ў ГУДО «Клецкі цэнтр дзіцячай творчасці» адбылася цырымонія ўручэння ордэна Маці старшынёй Клецкага раённага выканаўчага камітэта ю.П. Карловічам. Высокай дзяржаўнай узнагароды ўдастоены: Круглова Валянціна Аляксееўна, Высоцкая Ніна Віктараўна, Дрозд Рыма Уладзіміраўна, Семашкевіч Анастасія Леанідаўна.
Ад усёй душы віншуем мам з высокай узнагародай і жадаем моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, гармоніі і цяпла! Няхай вашы дзеці дораць вам як мага больш падстаў для радасці і гонару!